на галоўную    удзельнікі    артыкулы     галерэя     гасьцёўня     спасылкі    кантакты
 

 

 * * *

Гэта гісторыя сучаснага горада, які пакуль што не пазбавіўся ня толькі сваёй савецкасьці, але й адметнасьці. Гэта адбіткі жыцьця двух мільёнаў людзей, якія тут жывуць ці калісьці жылі.

 

Менск - гэта жыцьцё "раёнаў" і "цэнтру". Гэта пастаянная спрэчка сучаснасьці зь мінулым. Гэта сумесь постмадэрнізму, ампіру і трэш-культуры...

 

Гэта ілюстрацыі да жыцьця, але гэта ні ў якім разе нельга ўспрымаць як пуцявы даведнік. Гэта, хутчэй, тое, чаго нельга бачыць "вялікім начальнікам" у сувязі з магчымасьцю атрыманьня імі інфаркту ;) Схаваныя завулкі, закінутыя дамы зь "нефармальным" насельніцтвам. А эстэтам - прыгожы Менск, альбо так званая "Менская лірыка".

Абрэзкі чужых ідэй, старых фотаздымкаў, мапаў, уяўленьняў, стыляў. Усё перамяшалася і стала адным цэлым. Старое робіцца новым, а новае выдаецца за старое. Траецкае прадмесьце аналягічнае несапраўднасьці старой Варшавы. Бровары дадаюць сабе гады, помнікі - важнасьці стагодзьдзяў, плошчы - непатрэбную мішуру. І не зразумець, гэта стыль ці голая яго адсутнасьць.

Кожны перабудоўвае горад пад сябе. І няважна, якім чынам. Ці ён проста дабудоўвае гаўбец да свайго вакна, ці перасоўвае нязручна пастаўленую сьметніцу, альбо стварае новы манумэнт, будуе чарговы паркінг. Кожны робіць усё магчымае для сваёй зручнасьці. Горад - гэта адначасова і вялікі лядовы палац, і колер, у які пафарбаваныя рамы твайго вакна.

Спадзяемся, сайт акажацца цікавым ня толькі жыхарам Менску, але і тым, хто быў тут хаця б адзін раз.

 

palasatka  

 

 

 

© 2006 horad MIENSK
webmaster:
palasatka
hosting by
EXE.BY