праект      удзельнікі      артыкулы     галерэя     гасьцёўня     спасылкі     кантакты
 

 

 

28/04/07

Горад за невялікі час густа пакрыўся графіці і стэнсіламі, цэнтар зноўку стаў тусовачным і вельмі прывабным, ужо пасьпела вымахаць трава, а неба і дзяўчыны нібыта маляваныя ў лепшых вэктарных традыцыях %-)

Каханьня вам і вашым гармонам!

 

 

 

 

15/01/07

Сьнегавікі адмяняюцца. Ці то вясна, ці то восень. Пакрыўджаныя дзеткі бяз санак. І новыя фотаздымкі ў нас зусім незімовыя... Глядзіце самі :)  

 

 

22/10/06

Цяпер, каб вам было прасьцей назіраць за панаўленьнямі, на галоўнай старонцы будзем зьмяшчаць прэвію.

Такім чынам, новыя фотаздымкі ў разьдзеле "жыхары".

 

 

13/10/06

4 кастрычніка ў арт-хаўс галерэі "Падземка" адбылася афіцыйная прэзэнтацыя нашага арт-праекта Horad_Miensk. Госьці мелі магчымасьць пабачыць на выставе некаторыя фотаздымкі з праекта, паслухаць добрую музыку ў выкананьні гуртоў Urban Life i Rahis, а таксама паўдзельнічаць ў віктарыне і латарэі і атрымаць ў падарунак фотаздымак з выставы.

Дзякуем усім , хто знайшоў час прыйсьці і падтрымаць нас. Абяцаем, што гэта далёка не апошняя імпрэза. Чакайце сюрпрызаў :)

 

глядзець далей фотаздымкі з прэзэнтацыі >>>

 

 

13/08/06

Стартуе WONDERFUL CITY!!!! Сачыце за навінамі :)

P.S.: проста мы вельмі любім рабіць прыгожае...

 

 

06/08/06

Супер, што праект вам падабаецца, і гэта можна бачыць па колькасьці добрых водгукаў ))))))))

А ў нас у камандзе зьявіўся новы чалавек - вясёлая дзяўчынка і разам з тым таленавіты пачынаючы фатограф Hivka. Яна ўмее жыць прыгожа й пазітыўна, як і мы :) Любіць зіны, хуткую музыку , вядзе свой праект tryznaskefiras і яе можна пабачыць на самых адвязных вечарынках Менска.

 

 

 

 

 

© 2006 horad MIENSK
webmaster:
palasatka
hosting by
EXE.BY