|
|
Гарадзкая галерэя
Менск - гэта мілы мікс старых шпалераў, паціфонаў, абадраных сьценак,
цагляных шматпавярховікаў, дарэвалюцыйных будынін, бліскучых казіно,
буйных супэрмаркетаў, бігбордаў з бытавой тэхнікай, сацыяльнай рэклямай,
цуда-дворыкаў і падазрона чыстых вуліц... Мы любім гэты горад сваёй
маленькай любоўю, бо ён наш.
А ў гэтай галерэі - адбіткі нашых паўсядзённых уражаньняў,
расчараваньняў, сустрэчаў, адпачынкаў, радасьцяў, захапленьняў...
Прыемнага прагляду!
|