| |
Ты нагадваеш мне Менск
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён сваёй мацi, - "бо, нягледзячы на ўзрост, такая ж прыгожая".
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён сваёй жонцы, - "бо люблю цябе ўжо шмат год".
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён сваёй палюбоўнiцы, - "бо такая ж звонку чыстая, а ўнутры - адзiн бруд".
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён свайму сыночку, - "бо такi ж маленькi ды не спыняеш усiх зьдзiўляць".
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён свайму босу, - "бо такi ж жорсткi ды абыякавы".
"Ты нагадваеш мне Менск," - казаў ён Менску, - "бо ты сапраўдны, бо ты жывеш, бо я нарадзiўся ў табе, бо я зьнiкну ў табе".
Менск маўчаў...
05.01.2004
Тэкст: Alex_Eeire_Avis
Вярнуцца ў раздзел артыкулы >>>
| |